У Нагасакі ўзгадваюць ахвяраў ядзернага бамбаваньня

Жалобныя мерапрыемствы ў гэтым японскім горадзе пачаліся сёньня раніцай хвілінай маўчаньня. Тысячы людзей, якія адмыслова з’ехаліся ў Нагасакі, узгадалі падзеі 9 жніўня 1945, калі ў выніку бамбаваньня амэрыканскай авіяцыі загінулі 80 тысяч чалавек.Трыма днямі раней – 6 жніўня 1945 – ЗША нанесьлі ўдар па Хірасіме. Там колькасьць ахвяраў – людзей, якія загінулі адразу або памерлі цягам некалькіх далейшых месяцаў – склала каля 140 тысяч чалавек.

У жалобнай цырымоніі, якая прайшла ў пятніцу ў Хірасіме, упершыню ўдзельнічала афіцыйная дэлегацыя ЗША.