У Расеі — паліцыя. А ў Беларусі — міліцыя

Расейскага міліцыянта правяраюць на дэтэктары ілжы

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў перайменаваць міліцыю ў паліцыю.

"На мой погляд, прыйшоў час вярнуць міліцыі яе ранейшае найменаваньне і называць у далейшым нашы органы правапарадку паліцыяй", — заявіў Дз.Мядзьведзеў на нарадзе пра папраўкі да закону "Аб міліцыі", паведамляе РИА Новости.