Мілінкевіч бярэ ўдзел ва інаўгурацыі прэзыдэнта Польшчы

Сёньня ў Варшаве старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і кіраўнік Камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” Іна Кулей возьмуць удзел ва інаўгурацыі прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.

Падчас візыту ў Польшчу Аляксандар Мілінкевіч таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў.