Аўганістан: новыя лічбы аб ахвярах

Урад Аўганістану аб’явіў, што ў мінулым месяцы ў выніку ракетных удараў войскаў міжнароднай кааліцыі пад камандаваньнем НАТО былі забітыя 39 цывільных жыхароў – жанчыны і дзеці. Паведамляецца, што гэтыя зьвесткі атрыманыя ў выніку ўрадавага расьсьледаваньня.

Інцыдэнт здарыўся каля двух тыдняў назад у правінцыі Гільмэнд. Тады аўганскія ўлады сьцьвярджалі, што загінулі 50 чалавек. Камандаваньне НАТО пакуль што не камэнтуе новых зьвестак. Раней яно цьвердзіла, што загінулі шэсьць чалавек, бальшыня зь якіх ваеўнікі.