Беларусь дапаможа пагарэльцам Расеі

Беларусь накіроўвае Расею два гэлікоптэра і 20 машын для дапамогі ў тушэньні лясных пажараў.

Апрача таго дамоўлена, што беларускія спэцыялісты пачнуць будаўніцтва 100 дамоў для расейскіх пагарэльцаў. У далейшым пры неабходнасьці іх колькасьць можна будзе павялічыць.

У МНС Беларусі паведамілі, што адпраўка гэлікоптэраў і аўтатэхнікі ў Расею заплянавана на 5 жніўня.