Ліндсэй Логан датэрмінова вызвалілі зь вязьніцы

Амэрыканская акторка Ліндсэй Логан датэрмінова вызваленая з турмы для праходжаньня курсу рэабілітацыі. 24-гадовая акторка прабыла ў папраўчай установе 14 дзён.

7 ліпеня суд Каліфорніі прызнаў Логан вінаватай у кіраваньні аўтамабілем у нецьвярозым стане і асудзіў на 3 месяцы турэмнай няволі. Акторка вядомая, у прыватнасьці, па фільмах "Чумавая пятніца", "Вар'яцкія гонкі", "Я ведаю, хто забіў мяне".