Прайшла памінальная імша па загінулых на Love Parade

У Дуйсбургу ў Нямеччыне прайшла памінальная імша па ахвярах цісканіны на музычным фэсьце Love Parade, дзе тыдзень таму загінуў 21 чалавек. На імшы ў пратэстанцкай царкве прысутнічалі канцлер Ангела Мэркель, прэзыдэнт Крыстыян Вульф ды іншыя палітыкі. На гарадзкім стадыёне, дзе на вялікіх экранах трансьлявалася цырымонія, сабралася некалькі тысячаў чалавек.