Кіраўнікі Сірыі і Саудаўскай Аравіі праводзяць перамовы ў Бэйруце

Прэзыдэнт Сірыі Башад Асад і кароль Саудаўскай Аравіі Абдала сустрэнуцца з прэзыдэнтам Лібану Мішэлем Сулейманам і міністрамі ўраду.
Гэта першы прыезд Асада ў Лібан пасьля гібелі ў лютым 2005 году прэм'ер-міністра гэтай краіны Рафіка Харыры. Многія ў Лібане лічаць, што да ягонай сьмерці мелі дачыненьні спэцслужбы Сірыі. Як чакаецца, міжнародны трыбунал, якія праводзіць расьсьледаваньне забойства Харыры, можа прад'явіць абвінавачваньне некаторым удзельнікам шыіцкай групоўкі "Хезбалах"