У Судане вызвалены расейскі пілёт

Расейскі пілёт верталёта авіякампаніі "ЮТэйр" Яўген Мастаўшчыкоў, выкрадзены ў панядзелак у правінцыі Дарфур на захадзе Судану, адпушчаны на волю, паведаміў часовы павераны ў справах РФ у Судане Юрый Відакас.

Як паведаміў намесьнік афіцыйнага прадстаўніка генэральнага сакратара ААН Фархан Хак, расейскі лётчык Мастаўшчыкоў вярнуўся на базу "блакітных касак" у Ніяле на верталёце Місіі ААН і Афрыканскага саюзу ў Дарфуры (ЮНАМІД) у суправаджэньні супрацоўнікаў місіі ды разьведвальнай службы Судану.