Зьявіліся паведамленьні, што Азэрбайджан набыў зэнітныя ракетныя сыстэмы ў Расеі агульным коштам болей як на трыста мільёнаў даляраў. Расейская газэта "Ведомости"напісала сёньня, што летась Азэрбайджане падпісаў кантракт з дзяржаўным расейскім экспартэрам зброі на куплю двух батарэяў сыстэмы S-300. "Ведомости" цытуюць неназванага расейскага вайсковага чыноўніка, які сказаў, што тым самым багаты на нафту Азэрбайджан хоча абараніць сябе ў выпадку абвастрэньня сытуацыі з удзелам суседняга Ірану.
Гэты кантракт будзе самым вялікім набыцьцём расейскай зброі былой савецкай рэспублікай
Гэты кантракт будзе самым вялікім набыцьцём расейскай зброі былой савецкай рэспублікай