У пакістанскім лайнэры загінулі ўсе

Улады Пакістану афіцыйна абвясьцілі пра гібель усіх 152 чалавек на борце самалёта, які разьбіўся сёньня раніцай за некалькі кілямэтраў на поўнач ад Ісламабаду. У самалёце пакістанскай кампаніі Airblue былі 146 пасажыраў і 6 чалавек экіпажу. У Пакістане абвешчана жалоба па загінулых.