Грэцкага журналіста забіла "сэкта рэвалюцыянэраў"

Грэцкая ультралевая радыкальная групоўка, якая называе сябе "сэктай рэвалюцыянэраў", узяла на сябе адказнасьць за забойства журналіста на мінулым тыдні.

Галоўны рэдактар мясцовай радыёстанцыі Thema 37-гадовы Сакратыс Гіяліяс быў застрэлены побач са сваім домам у Афінах на мінулым тыдні, атрымаўшы 16 кулявых раненьняў.

Гэта першае ад 1980-х гадоў забойства журналіста ў Грэцыі.