British Petroleum агучыць свае страты

Брытанская нафтавая кампанія British Petroleum павінна назваць сёньня памер фінансавых стратаў за другі квартал гэтага году.

Чакаецца, што страты, зьвязаныя зь ліквідацыяй уцечкі нафты ў Мэксыканскай затоцы, складуць ад 25 да 30 млрд. даляраў.

Калі прагноз пацьвердзіцца, то гэтыя страты стануць найбуйнейшымі ў гісторыі карпаратыўнага бізнэсу Вялікабрытаніі.