Кіраўніца расейскага выбаркаму асуджанае за фальсыфікацыю

Суд гораду Азоў, што ў Растоўскай вобласьці Расеі, асудзіў кіраўніцтва аднаго з участковых выбаркамаў за фальшаваньні падчас леташніх парлямэнцкіх выбараў. Назіральнікам ад партыі камуністаў і "Справядлівай Расеі" ўдалося зьняць на відэакамэру тое, як старшыня і сакратарка выбарчага камітэту спрабавалі падкінуць у вурны для галасаваньня 600 дадатковых бюлетэняў, у якіх быў пазначаны выбар на карысьць праўладнай партыі "Адзіная Расея".

Суд пакараў абедзьвюх жанчын штрафам у памеры паўгадавога акладу. Прадстаўнік "Справядлівай Расеі", які прысуднічаў на судзе, сказаў, што нягледзячы на празьмерную, на яго думку, мяккасьць пакараньня, тое, што чыноўніцы былі асуджаныя можа паслужыць асьцярогай іх калегам.