У Расеі забаранілі піць за рулём

У Расеі ўступіў у дзеяньне закон аб поўнай забароне ўжываньня алькаголю кіроўцамі аўтатранспарту.

Дакумэнт, падпісаны ў пятніцу прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым, сёньня апублікаваны ў "Расійскай газеце".

Законам адмяняецца ўведзеная два гады таму максымальна дапушчальная норма ўтрыманьня алькаголю ў крыві кіроўцы – 0,3 праміле.