У Назрані застрэлілі прарэктара ўнівэрсытэту

У Назрані ля ўласнага дому забіты прарэктар Інгускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Руслан Майсагаў. Як паведамляе МУС рэспублікі, прарэктара застрэлілі невядомымі з аўтаматычнай зброі. Сьмерць наступіла ў выніку атрыманых раненьняў па дарозе ў шпіталь. На месцы здарэньня працуюць апэратыўнікі, вядзецца пошук нападнікаў.