Расейская міліцыя разагнала лягер эколягаў

Невядомыя ў масках ідуць да лягеру эколягаў


Сёньня раніцай затрыманыя актывісты, якія пратэстуюць супраць высечкі лесу пад Масквой. Яны паведамляюць, што усіх іх вінавацяць у перашкодзе руху міліцэйскага аўтамабіля.

Актывісты кажуць, што некаторыя зь іх сапраўды клаліся пад аўтамабіль, каб не застацца без прысутнасьці міліцыі сам на сам з сотняй невядомых у масках, якія прыехалі да месца высечкі лесу а пятай гадзіне раніцы паводле маскоўскага часу. Эколягі апасаліся за сваё жыцьцё, а супрацоўнікі міліцыі хацелі пакінуць месца высечкі.

Сярод затрыманых і журналісты, у тым ліку карэспандэнт Радыё Свабода.

Больш падрабязна пра падзеі ў Падмаскоўі чытайце на сайце расейскай службы нашага радыё.