Чад не зьбіраецца арыштоўваць Башыра

Улады Чаду заявілі, што не маюць намеру затрымліваць суданскага прэзыдэнта Амара Башыра, нягледзячы на выдадзены міжнародны ордэр на ягоны арышт. Міжнародны крымінальны суд ў 2009 годзе абвінаваціў Башыра ў дачыненьні да генацыду чарнаскурага насельніцтва суданскай правінцыі Дарфур.
У Чад Башыр прыбыў для ўдзелу ў рэгіянальнай канфэрэнцыі. Упершыню ён наведвае дзяржаву, якая прызнае юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суду.