Гілары Клінтан прыбыла ў В’етнам

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан прыбыла ў Ханой, дзе мае намер наведаць мерапрыемствы, прысьвечаныя 15-цігодзьдзю ўрэгуляваньня амэрыкана-в’етнамскіх стасункаў.
Чакаецца, што пад час двухдзённага візыту ў В’етнам Клінтан правядзе перамовы з прадстаўнікамі в’етнамскіх уладаў і наведае рэгіянальны форум па пытаньнях бясьпекі з удзелам афіцыйных асобаў х краін Паўднёва-Усходняй Азіі.