Талін занепакоены намерам Масквы

Эстонія выказала занепакоенасьць намерам Масквы разьмясьціць ракеты ў раёне паўночна-заходніх межаў Расеі. Міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт заявіў, што гэтае рашэньне выклікае трывогу.

Пра намер разьмясьціць ракетныя комплексы “Іскандэр” у Ленінградзкай вобласьці паведаміў у мінулую суботу ачольнік расейскіх сухаземных сілаў Аляксандар Посьнікаў.

Ракеты маюць радыюс дзеяньня 400 кілямэтраў і тым самым могуць паражаць аб’екты ня толькі ў Эстоніі, але і ў суседніх краінах НАТО – Літве і Латвіі.