На поўначы Афганістану салдат нацыянальнай арміі застрэліў свайго таварыша па службе і двух амэрыканскіх цывільных спэцыялістаў. Пры інцыдэнце яшчэ два вайскоўцы – афганец і замежнік – атрымалі раненьні. Салдат, што адкрыў агонь, таксама загінуў.
Здарэньне мела месца падчас вучэньняў у вайсковым лягеры пад Мазары-Шарыфам – найбольшым горадам у адносна спакойнай паўночнай частцы Афганістану.
Камандаваньне НАТо заявіла, што супольна з афганскімі ўладамі вядзе расьсьледаваньне.