Ваганьні курсу рубля да кошыка валют застануцца ў калідоры 2-3%

У Беларусі ёсьць усе неабходныя ўмовы, каб ваганьні курсу беларускага рубля да кошыка валют да канца года заставаліся ў калідоры +/- 2-3%. Пра гэта паведаміў Аляксандру Лукашэнку старшыня праўленьня Нацбанку Петар Пракаповіч, паведамляе БелТА.

Паводле інфармацыі Пятра Пракаповіча, курс беларускага рубля ў дачыненьні да кошыка валют заставаўся стабільным, не было рэзкіх ваганьняў, і па выніках першага паўгодзьдзя рубель умацаваўся да кошыка валют на 1,1%. Паводле прагнозу Нацбанка, да канца года курс беларускага рубля будзе заставацца стабільным.