Разьвітаньне з Лукашэнкам

Амаль пятнаццацігадовая гісторыя расейска-беларускага саюзу прадстаўляла сабой дастаткова аднастайнае відовішча. Яшчэ пры Барысе Ельцыне быў кароткачасовы першапачатковы пэрыяд, калі Аляксандар Лукашэнка прапаноўваў сваю формулу саюзу, -- кажа расейскі палітоляг Максім Сакалоў у рэпліцы, якая прагучала 19 ліпеня ў інфармацыйна-аналітычнай праграме "Вести".

Яна заключалася ў тым, што Расеі не павінна быць ніякай справы да таго, што адбываецца ў Беларусі, але Беларусі ёсьць справа да ўсяго, што адбываецца ў Расеі. Тагачасны энтузіязм Аляксандра Лукашэнкі падагравалі тым меркаваньнях, што сыход Ельцына не за гарамі, і ён ужо бачыў сябе кіраўніком агульнага дзяржаўнага ўварэньня ад Брэста да Ўладзівастока.

Усё гэта скончылася ў 1999 годзе з прыходам Уладзімера Пуціна. Лукашэнка зразумеў, што тут ўжо нічога ня сьвеціць, і саюз Расеі і Беларусі ўвайшоў у стацыянарную фазу, сэнс якой быў у тым, што Расея шчодра – на ўзроўні дзясяткаў працэнтаў беларускага ВУП - субсыдуе эканоміку саюзьніка, а ў абмен на гэта Лукашэнка гаворыць прамовы пра непарушнае братэрства двух народаў. Калі ж Расея спрабуе скараціць субсыдыі, Аляксандар Рыгоравіч у вельмі рэзкай форме выкрывае кіраўнікоў РФ. Пасьля некаторага пэрыяду сварак субсыдыі аднаўляюцца ў ранейшым аб'ёме, і Лукашэнка зноў гаворыць прамовы пра братэрства. Такая вось дурная бясконцасьць, удвая дурная тым, што Аляксандр Рыгоравіч ня мысьліць сябе па-за бязьмежнай уладай над Беларусьсю, і пры гэтым ён мужчына моцны і спартыўны. Так што казка пра белага бычка і вялізныя субсыдыі ў абмен на прамовы пра братэрства – гэта яшчэ гадоў на 10 ці на 25. Як бы не на 30!

Тэкст цалкам можна прачытаць ТУТ.