Расейскі дырыжэр Плятнёў зьявіўся ў судзе Тайлянду

Знаны расейскі дырыжэр і творчы дырэктар Расейскага сымфанічнага аркестру Міхаіл Плятнёў паўстаў перад судом у Тайляндзе паводле абвінавачаньня ў згвалтаваньні 14-гадовага падлетка. Заяву падалі бацькі хлопчыка. Плятнёў гэтыя закіды адкідае. 7-га ліпеня суд гораду Патая вызваліў яго пад заклад і дазволіў часова пакінуць Тайлянд, каб прыняць удзел у музычным фэсьце ў Македоніі. Плятнёў мае адзначацца ў тайскім судзе кожныя 12 дзён на працягу расьсьледаваньня.