Ірану будзе працягваць узбагачэньне ўрану

Парлямэнт Ірану прыняў сёньня законапраект аб абавязковым працягу работ па ўзбагачэньні ўрану да 20 працэнтаў. Цяпер закон мае зацьвердзіць Рада вартаўнікоў - найвышэйшы наглядчы і заканадаўчы орган краіны.

Дакумэнт мае назоў "Барацьба з амэрыканскімі і брытанскімі змовамі ў імя абароны ядзерных дасягненьняў".

У ім гаворыцца таксама, што Іран павінен прыняць захады ў адказ на ўведзеныя супраць яго міжнародныя санкцыі, якія ўключаюць дагляд іранскіх караблёў і адмову запраўляць іранскія самалёты ў міжнародных марскіх і паветраных партах.

9 чэрвеня Рада Бясьпекі ААН увяла ўжо ў чацьвёрты раз санкцыі супраць Ірану за яго адмову спыніць узбагачэньне ўрану, які можа выкарыстоўвацца для стварэньня ядзернай зброі.

Тэгеран сьцьвярджае, што яго ядзерная праграма носіць выключна мірны характар.