У Варшаве пройдзе агульнаэўрапейскі гей-парад

Гей-парад з удзелам найменей 20 тысяч чалавек з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы адбудзецца сёньня ў польскай сталіцы, нягледзячы на тое, што большасьць жыхароў гэтай з моцнымі каталіцкімі традыцыямі краіны выступаюць супраць правоў геяў і лесьбіянак.
Адначасна з гей-парадам пройдуць некалькі контр-дэманстрацыяў. Напярэдадні ўлады гораду атрымалі пэтыцыю з патрабаваньнем адмяніць эўрапейскі марш геяў. Пад зваротам паставілі подпісы болей за 50 тысяч чалавек.