Балучыйскія сэпаратысты атакавалі мячэць у Іране

У Іране прынамсі 20 чалавек загінула і болей за 100 было паранена ў выніку двух выбухаў перад шыіцкай мячэцьцю на поўдні краіны. Горад Загедан, у якім здарыліся тэракты, зьяўляецца сталіцай памежнай з Пакістанам правінцыі Сістан-Балучыстан, у якой існуе моцны сэпаратысцкі рух.

Суніцкая ісламісцка-сэпаратысцкая малучыйская групоўка Джундалах падазраецца ў адказнасьці за шэраг ранейшых нападаў на шыітаў у Загедане.