Губарэвіч: “Грунвальд – вельмі значная падзея ў жыцьці беларусаў”

На Грунвальдзкім полі знаходзіцца намесьнік старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Вось як ён патлумачыў сваю прысутнасьць на месцы гістарычнай падзеі:

Губарэвіч: “Гэта вельмі значная падзея ў гісторыі беларусаў, калі супольнымі намаганьнямі атрымалася перамагчы праціўніка ў адной з найбольш значных вайсковых кампаніяў тых гадоў. Натуральна, трэба адзначыць той факт, што дзейнічалі мы супольна з суседзямі. І сьвяткаваньне 600-годзьдзя Грунвальду -- добрая нагода, каб наведаць месца падзеяў, паглядзецт інсцэніроўкі, паслухаць выступы афіцыйных асобаў, яшчэ раз прыгадаць падзеі тых гадоў".