Грошы пад кантроль

678 подпісаў на 29 аркушах актывісты кампаніі "Гавары праўду" здалі сёньня ў Баранавіцкі гарвыканкам.

Як адзначае каардынатар кампаніі Вячаслаў Болбат, подпісы сабраныя пад просьбай апублікаваць у газэтах "Наш край" і "Інтэкспрэс" інфармацыю пра суму сродкаў, якія паступілі ад спажыўцоў на капітальны рамонт шматкватэрных дамоў за 2009 год і пра тое, як гэтыя сродкі былі выкарыстаныя. А таксама пра графік капітальнага рамонту сёлета.

Вячаслаў Болбат кажа, што грамадзяне ставілі подпісы даволі актыўна. Хаця былі выпадкі, калі актывісты чулі абурэньне і адмовы падпісвацца.