Ва Угандзе выбухі забілі каля 60 чалавек

Выбухі разбурылі будынкі ў цэнтры Кампалы, сталіцы Уганды. Бомбы выбухнулі ў двух перапоўненых рэстаранах, дзе людзі сачылі па тэлевізары за чэмпіянатам сьвету па футболе. Паводле апошніх паведамленьняў, 60 чалавек забітыя, сярод іх і замежнікі, адзін амэрыканец.

Паліцыя падазрае, што тэракт магла ўчыніць самалійская групоўка Аль Шабаб, блізкая да Аль Кайды. Прадстаўнік Белага Дому заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя аказаць неабходную дапамогу ўраду Уганды.