Напад на аўтакалёну ў Аўганістане

На ўсходзе Аўганістану ў правінцыі Хост аўтакалёна міжнароднага кантынгенту падарвалася на міне. Паведамленьняў пра ахвяры пакуль не паступала. Прадстаўнік мясцовай адміністрацыі сказаў, што тэрарыст-самагубца накіраваў аўтамабіль у калёну. Апошнія дні баявікі пашырылі дзеяньні супраць войскаў міжнароднай кааліцыі