У ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча запісалася першая тысяча чалавек

Аляксандар Мілінкевіч

Пісьмовую згоду зьбіраць подпісы за вылучэньне лідэра руху «За свабоду» кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ўжо далі 1023 чалавек зь ліку сябраў арганізацыі і тых, хто зь ёй актыўна супрацоўнічае. Пра гэта сёньня паведаміла прэсавая служба Руху.

Найбольш ахвотных працаваць падчас выбараў у камандзе Аляксандра Мілінкевіча на дадзены момант сярод жыхароў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцей.

А ўсяго ў склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ўвойдзе пяць тысяч чалавек, — паведаміў намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч.