У Грэцыі праходзіць чарговы ўсеагульны страйк

Гэтым разам грэцкія прафсаюзы, якія пратэстуюць супраць прынятых уладамі захадаў жорсткай эканомікі, паралізавалі працу грамадзкага транспарту – адмененыя рэйсы многіх паромаў з Афінаў на грэцкія выспы, на некалькі гадзінаў паабяцалі прыпыніць працу авіядыспэтчары. Акрамя таго, зачыненыя школы, шпіталі, суды.
Рабочыя і служачыя выступаюць супраць прынятых у сераду рашэньняў па скарачэньні пэнсіяў і павелічэньні пэнсійнага ўзросту ды набыцьця працадаўцамі большых правоў па звальненьні супрацоўнікаў.