"Сонечны імпульс" пратрымаўся ў паветры 26 гадзінаў

Столькі часу працягваўся палёт экспэрымэнтальнага лятальнага апарату “Сонечны імпульс”, які працаваў на сонечных батарэях, у тым ліку, на вялікай вышыні і ў начны час. Кіраваў самалётам былы вайсковы авіятар 57-гадовы Андрэ Боршбэрг.
Паводле адмыслоўцаў, размах крылаў “Сонечнага імпульсу” можна параўнаць з аэробусам A-340. Аўтары праекту разьлічваюць на тое, што да 2013 іх апарат здолее зрабіць пералёт вакол сьвету.