HRW расьсьледуе акты гвалту ў Кіргізстане

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) заявіла пра намер правесьці ў Кіргізстане расьсьледаваньне масавых актаў гвалту, якія адбыліся сёлета ў чэрвені на поўдні краіны.
Праваабаронцы адзначаюць, што расьсьледаваньне будзе таксама тычыцца і дзеяньняў вайсковых сілаў у пэрыяд канфлікту.
Часовы кіргіскі ўрад зьвярнуўся 6 ліпеня да Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ з просьбай дапамагчы расьсьледаваць сутыкненьні, у выніку якіх паводле афіцыйных зьвестак загінулі каля 300 чалавек.