Гішпанія гатовая прыняць вызваленых кубінскіх дысыдэнтаў

Пра гэта заявіў гішпанскі міністар замежных спраў Мігель Ангэль Маратынас пасьля таго, як кубінскі кіраўнік Раўль Кастра паабяцаў вызваліць найбліжэйшым часам 52-х палітычных зьняволеных. Сустрэча Маратынаса і Кастра адбылася ў Гаване. Кастра таксама запэўніў, што разам з дысыдэнтамі краіну змогуць пакінуць і члены іх сем’яў.
Паведамляецца, што гэта найвялікшае за час камуністычнага рэжыму на Кубе вызваленьне палітычных вязьняў.