Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі дакумэнтаў па Мытным зьвязе

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі падпісаў шэраг дакумэнтаў, якія рэгулююць функцыянаваньне Мытнага зьвязу.

На Нацыянальным прававым партале таксама разьмешчаны пастановы Палаты прадстаўнікоў і Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу аб прыняцьці законапраекту "Аб ратыфікацыі Дамовы пра Мытны кодэкс Мытнага зьвязу", датаваныя 30 чэрвенем 2010 году, перадае Інтэрфакс.