Грыбаускайце ўзнагародзіла Шушкевіча

Станіслаў Шушкевіч

Сёньня прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаускайце ўручыла Крыж Камандора ордэна Вітаўта Вялікага былому старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіславу Шушкевічу за актыўную падтрымку незалежнасьці Літвы ў 1991 годзе.

"Вы даяце нам магчымасьць яшчэ раз праверыць сябе і сваю грамадзянскасьць. Гледзячы на ваш прыклад, мы ставім для сябе ўсё больш высокія патрабаваньні", — адзначыла прэзыдэнт Д. Грыбаускайце падчас уручэньня дзяржаўных узнагародаў літоўскім і замежным грамадзянам за заслугі перад Літвой з нагоды Дня дзяржавы, перадае DELFI.

Самую ганаровую ўзнагароду атрымаў С.Шушкевіч. Крыж Камандора ордэна Вітаўта Вялікага – найвышэйшая ўзнагарода краіны ад 1930 году.