Эгіпецкі кіроўца расстраляў пасажыраў

У прыгарадзе Каіру эгіпецкі кіроўца аўтобуса пачаў страляць па пасажырах. Ён застрэліў 6 чалавек і параніў звыш дзясятка сваіх пасажыраў. Кіроўца перавозіў будаўнікоў. Ён спыніў аўтобус і адкрыў агонь па пасажырах з аўтаматычнай зброі. Кіроўца затрыманы, прычыны яго дзеяньняў высьвятляюцца.