Узгадненьне бізнэс-праектаў зь дзяржорганамі скасуюць?

У Беларусі плянуецца адмяніць ўзгадненьне інвэстыцыйных і прадпрымальніцкіх ініцыятыў з дзяржаўнымі органмі. Такую меру прадугледжвае праект дырэктывы прэзыдэнта Беларусі па далейшай лібэралізацыі эканомікі, тэкст якой трапіў да агенцтва "Интерфакс-Запад".

Распрацоўшчыкі дырэктывы прапаноўваюць адмовіцца ад практыкі выдачы ўзгадненьняў, дазволаў, заключэньняў дзяржаўнымі органамі па інвэстыцыйных і прадпрымальніцкіх ініцыятывах, якія рэалізуюцца ва ўмовах агульнага прававога поля або з ужываньнем ільгот і прэфэрэнцый па катэгорыях. Такія ініцыятывы будуць лічыцца дазволенымі і ўзгодненыя зь дня іх заявы і рэалізацыі.

Мяркуецца таксама ўвесьці сыстэму льгот і прэфэрэнцый для інвэстпраектаў, без залежнасьці ад месца рэгістрацыі або даты стварэньня арганізацыі.