Беларусь – у адзінай мытнай прасторы з Расеяй і Казахстанам

Зь сёньняшняга дня Беларусь далучаецца да адзінай мытнай прасторы з Расеяй і Казахстанам. Напярэдадні лідэры трох краін Лукашэнка, Мядзьведзеў і Назарбаеў падпісалі на саміце краінаў ЭўрАзЭС у Астане адпаведную супольную заяву.

Ува ўсіх трох краінах цяпер дзейнічае Мытны кодэкс Мытнага саюзу. Для Беларусі было таксама падоўжана выключэньне з адзінага мытнага тарыфу. Беларускія фізычныя асобы будуць яшчэ год плаціць ніжэйшае мыта на аўтамабілі. Расейскія экспартныя пошліны на нафту маюць быць абнуляваныя пасьля падпісаньня пагадненьняў аб Адзінай эканамічнай прасторы.