Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан сёньня прыбыла ў Ерэван, працягваючы сваю паездку па краінах Каўказу і Ўсходняй Эўропы. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Ерэване, Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты хочуць, каб Армэнія і Азэрбайджан дасягнулі трывалага мірнага пагадненьня ў справе спрэчнага Нагорнага Карабаху.
Клінтан таксама заклікала Турцыю да захадаў для нармалізацыі адносінаў з Армэніяй, да адкрыцьця сумеснай мяжы. Клінтан прыбыла ў Армэнію з Азэрбайджану, дзе яна заявіла, што праблема Нагорнага Карабаху зьяўляецца для ЗША пытаньнем “высокага прыярытэту”.