Міжнароднай касьмічнай станцыі не даставілі правіянту

Расейскі касьмічны карабель ня змог прышвартавацца да Міжнароднай касьмічнай станцыі, паведамляе расейскае касьмічнае ведамства. Бесьпілётная "капсула" мела даставіць на борт МКС харчы, ваду і іншыя запасы. Тэрмін наступнай спробы даставіць касманаўтам правіянт пакуль невядомы.

Мяркуецца, што пасьля згортваньня амэрыканскай праграмы касьмічных "чаўнакоў", галоўным транспартным сродкам пры касьмічных вандроўках стануць расейскія касьмічныя "капсулы" званыя "Прагрэс".