Амэрыканскі генэрал Дэвід Пэтрэўс прыбыў сёньня у Аўганістан, дзе ён ачоліць міжнародныя сілы ў дзевяцігадовым змаганьні супраць Талібану. Пэтрэўс на гэтым тыдні быў зацьверджаны Сэнатам ЗША на пасаду камандуючага сіламі ЗША і НАТО. Ён замяніў генэрала Стэнлі Маккрыстала, якога зволілі за нетактоўныя выказваньні на адрас высокапастаўленых амэрыканскіх службоўцаў у часопісным артыкуле.
Напярэдадні генэрал Пэтрэўс заявіў, што вайна ў Аўганістане гэтым летам будзе цяжкай.
Напярэдадні генэрал Пэтрэўс заявіў, што вайна ў Аўганістане гэтым летам будзе цяжкай.