Судзяць расейскіх шпіёнаў

Сямёра падазраваных расейскіх шпіёнаў, арыштаваных у ЗША на гэтым тыдні паўстануць сёньня перад судом. Адвакаты паведамляюць, што абвінавачаныя зьбіраюцца зьвярнуцца да іх з просьбай аб вызваленьні да канца судовага працэсу.

Трое зь дзесяці арыштаваных ужо зьвярнуліся з гэтай просьбай да суду, але аднаму было адмоўлена, а разгляд спраў двух астатніх было адкладзена да 16 ліпеня.

Масква раней прызнала, што некаторыя з арыштаваных зьяўляюцца расейскімі грамадзянамі і паабяцала ім дыпляматычную дапамогу.