Высокі чыноўнік МАГАТЭ пакіне пасаду

Шэф інспэктараў Міжнароднага агенцтва ў ядзернай энэргетыцы Олі Хейнанен, які кіраваў назіраньнямі МАГАТЭ ў Іране і Сырыі, пакіне сваю пасаду с асабістых прычынаў пасьля 30 гадоў працы ў маніторынгах ААН.

Прадстаўнік МАГАТЭ паведаміў, што 63-гадовы Хейнанен пакіне пасаду пры канцы жніўня. Хейнанен быў кіраўніком аддзелу, які адказваў за праверку нацыянальных ядзерных праграмаў, каб яны не служылі ваенным мэтам. Пакуль імя пераемніка Хейнанена не называецца.