Ад сёньня Бэльгія старшынюе ў Эўразьвязе

У Беларусі функцыі бэльгійскага старшынёўства будзе выконваць амбасада Вугоршчыны.

Паводле выканальніка абавязкаў прэм'ер-міністра Бэльгіі Іў Летэрма, Брусэль належным чынам падрыхтаваўся да старшынёўства.

Прыярытэтамі Бэльгіі будуць накірункі:
  • спрыяньне вяртаньню да ўстойлівага росту эканомік краін ЭЗ;
  • правядзеньне агульнай сацыяльнай, унутранай і зьнешняй палітыкі;
  • перадухіленьне кліматычных зьменаў.

Дагэтуль у ЭЗ старшынявала Гішпанія.