Freedom House: цягнецца "дэкада заняпаду" дэмакратыі

Міжнародная арганізацыя Freedom House апублікавала сваю штогадовую ацэнку тэмпаў дэмакратызацыі ў сьвеце. У справаздачы гаворыцца, што апошнія дзесяць год сталі "дэкадай заняпаду" для дэмакратычных інстытутаў на пост-савецкай прасторы. У прыватнасьці восем зь пятнаццаці былых саюзных рэспублікаў, у тым ліку Беларусь, зьяўляюцца кансалідаванымі аўтарытарнымі рэжымамі".