Кітай і Тайвань падпісалі пагадненьне

У кітайскім горадзе Чунцын падпісана пагадненьне аб эканамічным супрацоўніцтве паміж Кітаем і Тайванем. Дакумэнт называюць найбольш важным двухбаковым пагадненьнем ад 1949 году, калі Тайвань аддзяліўся ад Кітаю. Пагадненьне прадугледжвае адмену альбо істотнае зьніжэньне экспартных і імпартных мытаў на мноства тавараў у двухбаковым гандлі, а таксама здымае бар'еры на шляху інвэстыцыяў.