Беларусь стала другім даўжніком Аліева пасьля Грузіі

Пра гэта паведамляюць азэрбайджанскія СМІ. Паводле інфармацыі, раней такі ж крэдыт на суму 200 мільёнаў даляраў Баку выдаў Тбілісі.

Як падаюць азэрбайджанскія выданьні, “у кантэксьце пазыкі грошай у Азэрбайджану прэзыдэнт Беларусі назваў Аліева "сваім сябрам".

У адміністрацыі прэзыдэнта Азэрбайджана пра тэлефанаваньне Аляксандра Лукашэнкі Ільхаму Аліеву, у часе якога і было дамоўлена аб кароткатэрміновым крэдыце для Беларусі, паведамілі яшчэ 22 чэрвеня.

Азэрбайджанскія назіральнікі мяркуюць, што “дружалюбны жэст” Аліева зьвязаны з імкненьнямі Баку мець эканамічных і ваенных партнэраў і хаўрусьнікаў у асяродку суседніх з Расеяй Украіне і Беларусі.